Калі адчыніўся сумнавядомы “Поедем-поедім”, то я таксама хуценька прагледзеў фотаздымкі ўнутранага аздабленьня. Памятаю, што мяне таксама зьдзівіла дзіўная карова, але тады на гэтым я не засяродзіў увагу (якая памылка!). Толькі заўважыў сабе: “вялікія грошы ўбахалі”. І таксама падсьведама адчуў нейкую няўтульнасьць. А тут я быў убачыў артыкул пана Зянона Пазьняка і яго спасылку на зацемку пана Віталя Воранава, дзе апошні заўважыў і патлумачыў надпіс Bulbash Authentic Spirit на антрэсолі ля барнай стойкі і правёў паралелі з псеўдасатаненскімі шоў, абазванымі колам Spirit Cooking Dinner у ЗША. І абодва аўтары зьвярнулі ўвагу на дзіўную карову…



Можна было б заўважыць “а што тут такога?” ці што выпадковае супадзеньне і забыць, нешта ўжо “карову не падзялілі” з гэтым рэстаранам... Таксама зараз некаторымі коламі настойліва закідваецца думка: калі рэстаран ужо ёсьць, дык няхай будзе рэстаран “па-ціхаму”. І людзі гэта на поўным сур’ёзе абмяркоўваюць. Нават быў прысланы прафесійны перамоўшчык (ажно з Амерыкі!).

Але што ня так з рэстаранам? Апроч каровы мае папярэднікі пісалі пра падабенства формы будынкаў, іх вокнаў на Асьвенцым, пірамідныя формы дахаў і само аздабленьне падобнае да “масонскай ложы”. Дзіўны аб’ект як ні круці!

Спачатку было слова… Пачнем з назовы: вельмі падобныя словы “Поедем-поедім” нібы барматаньне і кожнае па 6 літар. Установа мае дзіўны нумар сотавага тэлефону 105-66-66 зь яўнай любоўю да шасьцёрак (1 + 5 таксама роўнае 6). І агулам, гэтай лічбы там зашмат. У вочы пачынае кідацца нейкая прадуманасьць, але з нязвыклымі гармоніямі (лічбамі), адчуваньнем прасторы і часу...

У многіх “вакзальных” вокнах шыбы групамі па 6.



Дзіўны ўваход з фігураю вока з выкладзенаю бутэлькамі зрэнкаю ў трохкутніку. Хоць многія выкарыстоўваюць гэты сімвал як вока, якое ўсё ўбачыць, але тут і крыжы, і гадзіньнік (таксама кола). Магчыма, мнагазначна тут і фігура жывёлы з галавою, рагамі і расчыненаю пашчаю. Некалькі гадзіньнікаў з аднолькавым часам ствараюць уражаньне спыну часу, нібы пераходу ў іншае вымярэньне.



На ўваходзе кут з арыгінальнай колькасьцю малюнкаў - ажно адразу 18! Вочы разбягуцца разглядаць усе адразу...



Адразу на парозе ўваход у прыбіральню “упрыгожваюць” вяроўкі.



Некаторыя напісалі пра “прадуманасьць” аздабленьня, што яўна працаваў спецыяліст і рабіў гэта не зусім цяп-ляп.




Доўгі час установа называлася “Бульбаш-хол”, а потым з-за абурэньня грамадзскасьці назва зьмянілася. І нібы на першую нейтральную, якая прыйшла ў галаву? Ці такая назва таксама частка дэзайнерскага рашэньня? Калі правесьці пэўную вось сіметрыі ды ўраўнаважыць аб'екты:


Ля барнай стойкі таксама зьбіраюцца групамі ў цікавай колькасьці. Там, дзе бутэлькі ў форме пісталетаў.


Лічба 6 там ня ўсюды, але яўна прасочваецца ў многіх месцах.



Вяроўкі з простымі вузламі, якія нібы кажуць “зьнясілься” ці  “тут яшчэ пятлю табе завяжуць”.



 Чаму на браме пад стольлю 6 + 6 + 6 скрыняў? А чаму жырандолі маюць менавіта па пяць лямп пад круглым покрывам? Некаторых жырандолі ўразілі лоскам, а іншым яны нагадалі пентаграму.



Некаторыя рэчы дапасаваныя дзіўнавата. Напрыклад, чорнае фортэпіяна неяк яўна выбіваецца сваім абсалютна чорным колерам. І зноў жа, над ім 6 дзіўных малюнкаў.



Дзіўныя малюнкі тут паўсюль. Сваёй застыласьцю яны болей нагадваюць малюнкі з галівудзскіх кінастужак жахаў. У іх ня бачна нічога жыцьцесьвярджальнага. Тут, апроч усяго, у іхняй кампазіцыі па 6 чалавек.



Яшчэ адзін малюнк з  “глыбінным” сэнсам: у кампазіцыі 6 чалавек з халодназастылымі тварамі і сімвалічная ахвяра жывёлы, якая прызначаная не для ежы, бо знаходзіцца пад сталом.



Некаторыя аглядальнікі пісалі пра прадуманы “вясковы эка-дэзайн”. Але ці не зашмат тут увогуле “невясковых” кароў з рагамі?



І тут яшчэ малюнкі з каровамі. У мейсцы, дзе ўкрыжавана карова з рагамі, цікаўнасьць таксама выклікае малюнак з надпісам “Еслінетсвоейцелівжізнітопріходітьсяработатьнатогоукогоонаесть”. Цынічнае марматаньне акультыстаў пра жыцьцё (і жыцьцё ахвяры)? Канешне, таксама тут ня без люстэркаў і гадзіньніка (нібы партал).


Таксама ў месцы ўкрыжаваньня каровы малюнак, дзе словамі knife (англ. нож) намаляваны нож. Побач вяроўкі.



Акультысты ўвогуле любяць нажы.


Каля муру стаіць круглы столік. Чаму столік ня іншай формы і чаму ля яго няма ніякіх крэслаў? Чаму над ім гэтая жырандоль? Чаму пад ім разетка, да яе нічога не далучана, і столік пусты? Якая ў яго функцыя? Дадумвайце самі.



Што за дзіўнае дрэва, якое ня можа прарасьці праз столь зямлістага колеру? Дрэўца з падзямельля ніколі не дацягнецца да натуральнага сьвятла? Сімвалізм акультыстаў наконт жыцьця? Увогуле ва ўстанове няма нічога жыцьцесьвярджальнага.


Ці не замнога дзіўных сімвалаў, каб прыцягваць адпаведную публіку? Зьявілася адна такая маскоўская асоба з татуіроўкай зьмяі на плячы (зьмяя - біблейскі сімвал д'ябла і спакусы), якая была падазравалася ў жорсткім забойстве і пад афіцыйны пратакол крымінальнаму вышуку горада Масквы прызналася ў захапленьні “чорнай магіяй”, потым у Сеціве пісала сатаненскія клятвы. Гэта персона сама пісала ў сваім фэйсбуку (блізка да арыгіналу): “мы зналі і долго ждалі открытія этого ресторана”. Сімптаматычна, што яны нешта ведалі, таму “доўга чакалі” нечага такога, што было недзе агучана, а дакладней сказана ўвасабленьнем Люцыфера як: “создать аккуратный, негігантский, не Брестскую крепость – аккуратный меморіал, вроде часовенкі небольшой.”

Дзеля адводу вачэй арганізавалі конкурс нават на рэжымным узроўні, але людзі так і не пабачылі нечага падобнага на “часовенку” (затое сярод варыянтаў пабачылі любімыя акультыстамі вяроўкі). Дык дзе ж тая абяцаная “часовенка”?




У рэжымным друку я зьвярнуў увагу на самасупярэчлівую цытату: “давайте снімем головные уборы і тіхо в душе помолімся. Каждый по своей вере. І будем помніть, что не только крест для многіх является сімволом веры”.

Пра якія іншыя веры можа там ісьці гаворка, калі ў зоне Курапатаў паўстаў аб'ект яўна з сімваламі акультызму (сатанізму)? Ці ня ёсьць гэта “часовенкай” Люцыфера? А ўсё як у Сьвятым Пісаньні: з шыкам, лоскам і салодкаю хлусьнёю пра “мірны рэстаран”, “магчымасьці малітвы па веры кожнага”.

Таксама ў рэжымным друку найстоліва і пастаянна даводзіцца думка наступнага зместу (з цытаты): “Еслі взять те же Куропаты — там лежат не только жертвы, но і палачі. І палачі, ставшіе жертвамі.”

Здавалася б, проста канстатацыя фактаў. Але чаму іх цікаўнасьць так сур'ёзна выклікаюць каты? Сказаць пра крыжы пакут сталінскім бязбожнікам-катам было б дзіўным а пра помнік “славному чекісту” недарэчным. А можа, падчас пэўных акультысцкіх рытуалаў яны хацелі б вызваць духі катаў? Вось таму там і гарэлачка ў форме пісталетаў “для храбрості”.

Пакуль яшчэ сімвалічныя аматары-акультысты? І гэта зусім ня жарт, што ў Беларусі такія зьявіліся і асядаюць ня ў бедных раёнах. Вось толькі праблема ў тым, што падобныя “сімвалічныя” забаўкі як правіла рана ці позна скончваюцца крыміналам. Бо як сказаў бы адзін маскоўскі прыслужнік: рана ці позна сімвалізм напоўніцца сэнсам.

Некаторыя апраўдваюцца, маўляў, нават у Асьвенцыме ёсьць рэстаран. Так, жыцьцё працягваецца, і паўсюль у Еўропе ёсьць праблемы зь зямлёю пад могілкі і суседзствам могілак, але ніхто і нідзе не дадумаўся аздобіць падобныя рэстараны пад “масонскую ложу” з акультнай сімволікай. У Асьвенцыме такога няма. Іначай ужо быў бы скандал.

Тэкст я вырашыў напісаць, бо сам асабіста размаўляў з разважлівым чалавекам (беларусам), які не займаў нічый бок у канфлікце і прыехаў аглядзець непасрэдна сам аб’ект. І ён падсумаваў так: “я быў там унутры і нічога такога падазронага там не заўважыў.” І гэта сапраўды так, што большасьць нечага такога не заўважае. А падазронага там насамрэч задужа, калі добра прыглядзецца ды пацікавіцца.

А калі даведацца і паглядзець на ўстанову як на “часовенку” пэўнай “масонскай ложы” (як заўважылі ў самой установе: нешта накшталт таго, што “ресторан для своіх”), то становіцца зразумелым, чаму “рэстаран” агароджаны плотам, чаму туды так ломіцца дзівосная публіка (прычым, зь дзецьмі!), чаму нават гаспадар установы прыехаў і накінуўся на пратэстоўцаў, каб выпусьціць дзіўны мікрабусік, якім (па відэа) кіраваў не сілавік. Што там за такі важны груз вывозіўся ў тым “катафалку”, што прымусіла прыехаць нават самога гаспадара ўстановы? Тое было напярэдадні прэс-канферэнцыі для журналістаў у самой рэстарацыі.

Можна было заўважыць, што падчас прэс-канферэнцыі таварыш быў вельмі расхваляваны і напружаны настолькі, што ня мог зьвязаць слоў ды пабаяўся адказваць на пытаньні журналістаў. А то маглі б запытаць і пра карову, і пра акультызм ды ўсё такое...

Comments

Post a Comment

Popular posts from this blog