Posts

Image
Калі адчыніўся сумнавядомы “Поедем-поедім”, то я таксама хуценька прагледзеў фотаздымкі ўнутранага аздабленьня. Памятаю, што мяне таксама зьдзівіла дзіўная карова, але тады на гэтым я не засяродзіў увагу (якая памылка!). Толькі заўважыў сабе: “вялікія грошы ўбахалі”. І таксама падсьведама адчуў нейкую няўтульнасьць. А тут я быў убачыў артыкул пана Зянона Пазьняка і яго спасылку на зацемку пана Віталя Воранава, дзе апошні заўважыў і патлумачыў надпіс Bulbash Authentic Spirit на антрэсолі ля барнай стойкі і правёў паралелі з псеўдасатаненскімі шоў, абазванымі колам Spirit Cooking Dinner у ЗША. І абодва аўтары зьвярнулі ўвагу на дзіўную карову… Можна было б заўважыць “а што тут такога?” ці што выпадковае супадзеньне і забыць, нешта ўжо “карову не падзялілі” з гэтым рэстаранам... Таксама зараз некаторымі коламі настойліва закідваецца думка: калі рэстаран ужо ёсьць, дык няхай будзе рэстаран “па-ціхаму”. І людзі гэта на поўным сур’ёзе абмяркоўваюць. Нават быў прысланы прафесійны п
Image
Менская ратуша, 2011
Добры дзень!